👩🎨 Польская мастачка з вядомай дынастыі творцаў, якая стварала свае шэдэўры ў Гродне і ваколіцах. Нядаўна яе карціну, павязаную з Гродна, выстаўлялі на вядомым польскім аўкцыёне 🤩 11 траўня 1976 года ў Любліне памерла Луцыя Балзукевіч. Нарадзілася 13 снежня 1887 года ў Вільні. Яна была часткай знакамітай дынастыі творцаў: яе браты Баляслаў і Юзаф таксама сталі мастакамі, а бацька скульптарам. 🌗 Луцыя атрымала першую мастацкую адукацыю ў майстэрні свайго бацькі, а пазней — у Віленскай Школе малюнка. У 1907–1909 гадах навучалася жывапісу ў Парыжы, дзе займалася пад кіраўніцтвам вядомай мастачкі Вольгі Базнаньскай. Вярнуўшыся на Радзіму, працавала настаўніцай малявання ў Вільні, а пасля Другой сусветнай вайны пераехала ў Люблін. ⛄️Праславілася жанравымі творамі, партрэтамі і рэлігійным жывапісам. Асаблівае месца ў яе творчасці займаюць архітэктурныя інтэр’еры, у тым ліку карціна, напісаная ў 1913 годзе «Помнік Тызенгаўзу ў фарным касцёле ў Гродне», нядаўна была выстаўленая на пол
👩🎨 Польская мастачка з вядомай дынастыі творцаў, якая стварала свае шэдэўры ў Гродне і ваколіцах
11 мая 202511 мая 2025
1 мин