Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

📖 «І вечна гарыць твая зорка…» У Гродне адкрылі выставу памяці Максіма Багдановіча

📖 «І вечна гарыць твая зорка…» У Гродне адкрылі выставу памяці Максіма Багдановіча У музеі паэта ў Гродне (вул. 1-га Мая 10,) адкрылася выстава «І вечна гарыць твая зорка…», прымеркаваная да Дня памяці Максіма Багдановіча. Максім Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1891 года, а 25 мая 1917-га пайшоў з жыцця ад сухотаў. Нягледзячы на кароткі век, ён пакінуў глыбокі след у беларускай літаратуры. Яго творчасць, прасякнутая любоўю да радзімы, яе гісторыі, народных песень і міфаў, увайшла ў залаты фонд нацыянальнай культуры і дагэтуль натхняе сучасных пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, скульптараў і рэжысёраў. У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі з прэм’еры спектакля «Зорка Венера», пастаўленага ў 1970 годзе на сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі. Ролю маці паэта, Марыі Афанасьеўны Багдановіч, выканала народная акторка Беларусі Людміла Златава. На выставе можна ўбачыць здымкі з яе ўдзелам, а таксама фота пастаноўшчыкаў і ўдзельнікаў спектакля. Таксама прадстаўле

📖 «І вечна гарыць твая зорка…» У Гродне адкрылі выставу памяці Максіма Багдановіча

У музеі паэта ў Гродне (вул. 1-га Мая 10,) адкрылася выстава «І вечна гарыць твая зорка…», прымеркаваная да Дня памяці Максіма Багдановіча.

Максім Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1891 года, а 25 мая 1917-га пайшоў з жыцця ад сухотаў. Нягледзячы на кароткі век, ён пакінуў глыбокі след у беларускай літаратуры. Яго творчасць, прасякнутая любоўю да радзімы, яе гісторыі, народных песень і міфаў, увайшла ў залаты фонд нацыянальнай культуры і дагэтуль натхняе сучасных пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, скульптараў і рэжысёраў.

У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі з прэм’еры спектакля «Зорка Венера», пастаўленага ў 1970 годзе на сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі. Ролю маці паэта, Марыі Афанасьеўны Багдановіч, выканала народная акторка Беларусі Людміла Златава. На выставе можна ўбачыць здымкі з яе ўдзелам, а таксама фота пастаноўшчыкаў і ўдзельнікаў спектакля.

Таксама прадстаўлены кнігі пра жыццё і творчасць Багдановіча: «Шляхі» (1986), «Паэзія Максіма Багдановіча» (1978), «Загадка Багдановіча» (1969), а яшчэ зборнікі вершаў паэта — «Зорка Венера» (1991), «Шыпшына» (1991), «Мае песні» (1991).

Асобную ўвагу прыцягваюць аўтографы вершаў: «Першая зорка» Анатоля Брусевіча з прысвячэннем Багдановічу (1991) і «З высокай зоркі Венеры» Дануты Бічэль-Загнетавай (1990-я).