🇮🇱 21 траўня 1963 года ўраджэнец Гродзеншчыны Залман Шазар заступіў на пасаду прэзідэнта Ізраіля. Як калісьці жартавалі, але было не смешна, у Беларусі нарадзілася болей прэзідэнтаў Ізраіля, чым прэзідэнтаў Беларусі. Сярод іх, вядома, і 3-і прэзідэнт Ізраіля Залман Шнэўр Шазар (Рубашоў) нарадзіўся 24 лістапада 1889 года ў мястэчку 🦅 Мір (сёння 🪻 Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) у сям'і, традыцыйна звязанай з рухам Хабад, які ставіў перад сабой мэту вяртання ў Палестыну і стварэння там габрэйскай дзяржавы. У 1892 г. сям'я Шазара пераехала ў Стоўбцы. Падчас рэвалюцыі 1905 — 1907 гг. удзельнічаў у арганізацыі габрэйскай самаабароны ў Беларусі і ва Украіне. На падпольным з'ездзе Паалей Цыён у Мінску ў 1906 годзе пазнаёміўся з Бэн-Цві, які прыцягнуў Шазара да ўдзелу ў выдавецкай дзейнасці руху. У Вільні пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Рахель Янаіт. У гэты перыяд Шазар займаўся перакладамі з рускай на ідыш. У 1916 Шазар быў сярод заснавальнікаў сіянісцкага працоўнага руху
🇮🇱 21 траўня 1963 года ўраджэнец Гродзеншчыны Залман Шазар заступіў на пасаду прэзідэнта Ізраіля
21 мая 202521 мая 2025
1 мин