❤️🔥21 траўня 1863 года адбылася бітва пад Кадышам (сёння 🦬 Гродзенскі раён) паміж паўстанцкімі атрадамі Аўгустоўскага павета і расейскімі ўрадавымі войскамі У гэты дзень паўстанцкі аддзел пад камандаваннем палкоўніка Юзэфа Канстанціна Раматоўскага «Wawra» правёў пераможную бітву з расійскімі войскамі непадалёк ад вёскі. Загінула больш за 14 паўстанцаў. Страты расійскага боку ацэньваюцца ў 120 забітых. Побач з вёскай, за 1 км ад беларуска-літоўскай мяжы, у лесе знаходзіцца магіла з надпісам па-польску «BOJOWNIKOM • 1863 • ROKU» і прозвішчамі загінулых паўстанцаў: Butkiewicz, Józef Hłasko, Pronaszko, Werpachowski і па-беларуску. Камень на беларускай мове ўсталявалі гродзенцы. Менавіта актывісты і мецэнаты з Гродна нанова ўпарадкавалі магілу паўстанцаў 21 траўня 2011 года. На месцы спарахнелага крыжа яны ўсталявалі новы крыж і помнік. Фундавалі гэтую дзейнасць дзве гродзенскія фірмы: «Свідравіна» і «Крыга».
❤️🔥21 траўня 1863 года адбылася бітва пад Кадышам (сёння 🦬 Гродзенскі раён) паміж паўстанцкімі атрадамі Аўгустоўскага павета і расейскімі
21 мая 202521 мая 2025
~1 мин