Менавіта так пачаў сёлетні корманарыхтоўчы сезон механізатар ААТ "Семежава" на падборцы правяленай масы Мікалай Будчанін. Ён з любоўю адносіцца да кожнай даручанай справы. Вось ужо сёмы сезон руплівы працаўнік задзейнічаны на тым, каб сельгаспрадпрыемства мела ўдосталь кармоў. Механізатар перакананы, што будзе пажыўны рацыён для жывёлы – будуць і малако, і мяса. – Корманарыхтоўка – адна з важнейшых кампаній для вяскоўцаў, – адзначае Мікалай Будчанін. – Мы разумеем, што ад яе своечасовасці і якасці залежыць атрыманне прадукцыі жывёлагадоўлі і дабрабыт гаспадарак. Веснавыя замаразкі ўнеслі карэктывы і ў работу семежаўскіх аграрыяў. Напрыклад, у тэрміновым парадку пачалі першы ўкос траў, пакуль яны не згубілі сваіх карысных якасцей. Дырэктар ААТ "Семежава" Юрый Тарасевіч адзначае: – У сувязі з тым, што палеткі падмарожаны, чакаць нельга. За дзень мы косім каля 150-200 гектараў, падбіраем масы каля 300. Таму за тэрміны корманарыхтоўкі не перажываем. І пакуль надвор’е дазваляе – карыстаюцца