🪖 На БТ паказалі інтэрв’ю з палітзняволеным палякам з Гродна Ежы Жывалеўскім На інтэрв'ю звярнула ўвагу @nashaniva Дзяржаўны тэлеканал «Першы інфармацыйны» апублікаваў інтэрв’ю з гродзенцам і грамадзянінам Польшчы Ежы Жывалеўскім, які адбывае пакаранне ў беларускай калоніі. У 2023 годзе Жывалеўскага асудзілі на 4 гады за нібыта шпіянаж. Паводле абвінавачання, ён перадаваў звесткі пра беларускіх вайскоўцаў і памежнікаў польскай разведцы. Да заканчэння тэрміну яму засталося пяць месяцаў. Паводле слоў Жывалеўскага, ён жыве ў Гродне, мае жонку і 17-гадовага сына. Апошні раз бачыў сям’ю ў лістападзе 2024 года. Яго маці, якой 93 гады, жыве ў Польшчы і, па словах самога асуджанага, не ведае, што сын у зняволенні. Раней разам з жонкай Жывалеўскі трымаў некалькі крамаў на рынку, але цяпер бізнес спынены. Ён распавёў пра будні ў калоніі: праца на швейнай вытворчасці ў дзве змены і штодзённая руціна. Таксама адзначыў, што хацеў бы застацца ў Беларусі пасля вызвалення, але, хутчэй за ўсё, яг
🪖 На БТ паказалі інтэрв’ю з палітзняволеным палякам з Гродна Ежы Жывалеўскім
7 мая 20257 мая 2025
1 мин