Найти в Дзене
Hrodna.life

🎹 Фестываль арганнай музыкі «Ars Magna Organi» пройдзе ў Навагрудку і Іўі

🎹 Фестываль арганнай музыкі «Ars Magna Organi» пройдзе ў Навагрудку і Іўі З 31 мая па 13 верасня ў касцёлах Навагрудка і Іўя адбудуцца канцэрты ў межах V Фестывалю акадэмічнай арганнай музыкі Ars Magna Organi. Уваход на ўсе выступленні — вольны. Фестываль у 2024 годзе пройдзе з 25 мая па 28 верасня ў розных гарадах Беларусі. Усяго запланавана 68 канцэртаў — на пяці гістарычных арганах, адным сучасным і адным электрааргане. 🪽 Навагрудак Касцёл св. Арханёла Міхала (вул. Міцкевіча, 1) З 31 мая па 13 верасня, па суботах у 19:00 Выступяць арганісты і ансамблі з Мінска, Віцебска, Наваполацка, Баранавіч Арган — канца XIX ст., адзін з самых маленькіх гістарычных у Беларусі. Паходзіць з касцёла вёскі Ельня, пазней захоўваўся ў Навагрудку. Магчыма, створаны майстрам Іосіфам Радовічам. 📕 Іўе Касцёл св. Пятра і Паўла (вул. К. Маркса, 51) З 28 чэрвеня па 15 жніўня. Канцэрты ў 16:30 і 19:00 Арганісты, вакалісты, скрыпачы, гітарысты з Мінска. Арган — Friedrich Weissenborn, 1899. Мае мяккія,

🎹 Фестываль арганнай музыкі «Ars Magna Organi» пройдзе ў Навагрудку і Іўі

З 31 мая па 13 верасня ў касцёлах Навагрудка і Іўя адбудуцца канцэрты ў межах V Фестывалю акадэмічнай арганнай музыкі Ars Magna Organi. Уваход на ўсе выступленні — вольны.

Фестываль у 2024 годзе пройдзе з 25 мая па 28 верасня ў розных гарадах Беларусі. Усяго запланавана 68 канцэртаў — на пяці гістарычных арганах, адным сучасным і адным электрааргане.

🪽 Навагрудак

Касцёл св. Арханёла Міхала (вул. Міцкевіча, 1)

З 31 мая па 13 верасня, па суботах у 19:00

Выступяць арганісты і ансамблі з Мінска, Віцебска, Наваполацка, Баранавіч

Арган — канца XIX ст., адзін з самых маленькіх гістарычных у Беларусі. Паходзіць з касцёла вёскі Ельня, пазней захоўваўся ў Навагрудку. Магчыма, створаны майстрам Іосіфам Радовічам.

📕 Іўе

Касцёл св. Пятра і Паўла (вул. К. Маркса, 51)

З 28 чэрвеня па 15 жніўня. Канцэрты ў 16:30 і 19:00

Арганісты, вакалісты, скрыпачы, гітарысты з Мінска.

Арган — Friedrich Weissenborn, 1899. Мае мяккія, насычаныя рамантычныя рэгістры, добра пасуе акустыцы касцёла.

Падрабязней канцэртную праграму можна паглядзець на сайце Гродзенскай дыяцэзіі.