Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

📰 У Раду па медыяэтыцы абралі рэдактарку Hrodna.life Ірыну Новік

📰 У Раду па медыяэтыцы абралі рэдактарку Hrodna.life Ірыну Новік Арганізацыі, што ўваходзяць у медыяасамблею, сфармавалі першы склад Рады па медыяэтыцы. Паводле вынікаў галасавання ў Раду абраныя Валер Карбалевіч, Зміцер Гурневіч, Ірына Новік, Лола Бурыева, Надзея Белахвосцік, Ганна Соўсь і Зоя Хруцкая, паведамляе @bajmedia Сябры Рады прадстаўлены ў асабістай якасці і абавязваюцца прытрымлівацца прынцыпаў, выкладзеных у Дэкларацыі сябры Рады па медыяэтыцы. Рада — гэта выбарны орган самарэгулявання незалежнага медыясектара Беларусі. Яна займаецца рэагаваннем на парушэнні прафесійнай этыкі і ўрэгуляваннем канфліктаў у журналісцкім асяроддзі. Абіраюць Раду рэдакцыі і арганізацыі, якія далучыліся да Пагаднення аб самарэгуляванні і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў. Цяпер іх налічваецца 23.

📰 У Раду па медыяэтыцы абралі рэдактарку Hrodna.life Ірыну Новік

Арганізацыі, што ўваходзяць у медыяасамблею, сфармавалі першы склад Рады па медыяэтыцы. Паводле вынікаў галасавання ў Раду абраныя Валер Карбалевіч, Зміцер Гурневіч, Ірына Новік, Лола Бурыева, Надзея Белахвосцік, Ганна Соўсь і Зоя Хруцкая, паведамляе @bajmedia

Сябры Рады прадстаўлены ў асабістай якасці і абавязваюцца прытрымлівацца прынцыпаў, выкладзеных у Дэкларацыі сябры Рады па медыяэтыцы.

Рада — гэта выбарны орган самарэгулявання незалежнага медыясектара Беларусі. Яна займаецца рэагаваннем на парушэнні прафесійнай этыкі і ўрэгуляваннем канфліктаў у журналісцкім асяроддзі.

Абіраюць Раду рэдакцыі і арганізацыі, якія далучыліся да Пагаднення аб самарэгуляванні і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў. Цяпер іх налічваецца 23.