🤱 7 траўня — свята Жыровіцкай іконы Божай Маці Жыровіцкая ікона ўваходзіць у лік 100 найважнейшых праваслаўных і грэка-каталіцкіх абразоў свету. Гэта — самая маленькая з ушанаваных ікон Багародзіцы. Паводле падання, ікона аб’явілася ў 1470 годзе ў лесе каля вёскі 😇Жыровічы (цяпер 🐘 Слонімскі раён Гродзенскай вобласці), што належыў шляхцічу і скарбніку ВКЛ Аляксандру Солтану. Пастухі заўважылі яркае святло на галінах грушы, што расла над крыніцай. На дрэве яны ўбачылі зіхоткую ікону Маці Божай і занеслі яе Солтану. Той загадаў збудаваць драўляную каплічку, а Жыровічы хутка сталі месцам паломніцтва. Праз некалькі дзесяцігоддзяў святыня згарэла, а абраз знік. Святары, што прыйшлі на месца, знайшлі на камені некранутую ікону, перад якой гарэла свечка. У 1613 годзе тагачасны ўладальнік Жыровіч Ян Мялешка збудаваў у мястэчку мураваную царкву і кляштар, куды запрасіў базыліян. Першым прыёрам кляштара стаў Іасафат Кунцэвіч. 🤩 19 верасня 1730 года Жыровіцкая ікона была ўрачыста карана