Добрымі ўрокамі не толькі журналісцкага майстэрства, але і жыццёвай мудрасці былі заўвагі былога галоўнага рэдактара Марыі Шэінай. Не заўсёды проста іх удавалася прыняць, але яны мелі сваю рацыю. І вось ужо крыху больш за тры гады я сама ўзначальваю рэдакцыю. Наколькі добра ўдаецца спраўляцца з абавязкамі – судзіць чытачам. Змяняецца час, а разам з ім – і патрабаванні да газеты. Трэба хутка рэагаваць на навіны, каб не апынуцца апошнім інфарматарам. Трэба своечасова сачыць за сацыяльнымі сеткамі, дапамагаць вырашаць праблемы насельніцтва. Але ўсё не так складана, калі побач калегі-аднадумцы, на якіх можна абаперціся. А ў рэдакцыі працуюць менавіта такія. Кожны – асоба, прафесіянал, творца. Любое даручэнне з упэўненасцю, што яно будзе выканана якасна і аператыўна, можна даць намесніку Таццяне Бохан, якая акрамя творчага патэнцыялу, валодае і добрымі арганізатарскімі здольнасцямі. "Наймудрэйшы" – так з вялікай павагай мы называем нашага карэспандэнта Сяргея Козела. У яго скарбонцы – веды