💥 Свет ужо не будзе ранейшым: у Гродне прыбралі плот ля «селфі-пляцоўкі» Новага замка «Народная» пляцоўка, што справа ад уваходнай брамы на тэрыторыю Новага замка, цяпер адкрыта. Раней каб патрапіць туды, трэба было пералазіць праз агароджу — нармальнага праходу не было. Гэта месца асабліва папулярнае сярод гродзенцаў і нават вытаптанае: сюды прыходзяць паглядзець на заход сонца, пасядзець пад дрэвамі з кавай і зрабіць здымкі на фоне Старога замка. Цяпер перашкод няма. Хто ініцыяваў прыбіранне плоту — невядома. Але падзея настройвае на мары: можа, хутка адновяць Фару Вітаўта, знойдуць крыж Еўфрасініі Полацкай, адкрыюць памежны пераход «Бераставіца» ці нават пусцяць цягнік Гродна — Беласток? Хоць апошнія два варыянты ўжо з разраду навуковай фантастыкі.
💥 Свет ужо не будзе ранейшым: у Гродне прыбралі плот ля «селфі-пляцоўкі» Новага замка
29 апреля 202529 апр 2025
~1 мин