📎Радаўніца (Радуніца, Провады, Мёртвы дзень, Праводны дзень) – народнахрысціянскае свята, якое прыходзіцца на аўторак другога (Фамінога) тыдня пасля Вялікадня, дзень памінання памерлых на могілках. ⚡️Яго яшчэ называюць «снеданнем па радзіцелях», вясеннімі Дзядамі. 🖇️З даўніх часоў верылі, што на Радаўніцу з цяплом і адраджэннем прыроды на зямлю вяртаюцца душы продкаў. Яны дапамагаюць ва ўсім нашчадкам пры ўмове, што тыя памятаюць пра іх. 🖇️У гэты дзень, упершыню пасля Вялікадня, у праваслаўных цэрквах зноў пачынаецца звычайны чын адпявання і памінання памерлых. Да гэтага дні лічацца вельмі светлымі, так як Хрыстос сваім Уваскрэсеннем перамог смерць. Пасля спецыяльнай Памінальнай службы людзі наведваюць магілы родзічаў з пасхальнымі кулічамі, яйкамі і іншымі пачастункамі. https://p-v.by/all_news/ 📍📍@Пинский Вестник ЮТУБ | САЙТ| ИНСТ | ВК | ОК | ФЕ | Прислать новость
📎Радаўніца (Радуніца, Провады, Мёртвы дзень, Праводны дзень) – народнахрысціянскае свята, якое прыходзіцца на аўторак другога (Фамінога
29 апреля 202529 апр 2025
1
~1 мин