🦁 У Воранаўскім касцёле асвяцілі 12 вітражоў
Падчас святкавання Божай Міласэрнасці цырымонію асвячэння правёў гродзенскі біскуп Уладзімір Гуляй. Новыя вітражы, створаныя за пяць гадоў на ахвяраванні вернікаў і спонсараў, упрыгожылі галоўны ўваход і інтэр’еры святыні. На шкле адлюстраваны апекуны парафіі і сцэны, што падкрэсліваюць Божую міласэрнасць.
Пробашч касцёла ў Воранаве Анджэй Вітэк адзначыў, што абноўлены храм, які мае статус санктуарыя, прыцягвае пілігрымаў з усёй Беларусі і цяпер атрымаў яшчэ большую духоўную і мастацкую вагу.