Найти в Дзене
Hrodna.life

🖋 29 красавіка 1966 года, Уладзімір Караткевіч скончыў пісаць раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» — твор, які надаў новае гучанне назве

🖋 29 красавіка 1966 года, Уладзімір Караткевіч скончыў пісаць раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» — твор, які надаў новае гучанне назве нашага старажытнага горада

Раман прысвечаны падзеям беларускай гісторыі XVI стагоддзя. Натхненнем для Караткевіча стала згадка з «Хронікі Белай Русі» Мацея Стрыйкоўскага пра самазванца Якуба Мялшцінскага, які назваў сябе Хрыстом і ішоў па слядах караля Жыгімонта І.

Гэта не проста гістарычны твор, а філасофская прытча пра чалавечую годнасць, верагоднасць цуду і сутнасць праўды.

Машынапіс рамана захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі імя Якуба Коласа АН БССР, ф. 11, воп. 1, адз. зах. 41-47, з пералікам у пачатку твора герояў і іх характарыстыкамі, што адсутнічае ў кніжных выданнях рамана, а таксама з адзнакай у канцы: 7 красавіка 1965 г. — 29 красавіка 1966 г. Чалябінск — Рагачоў.

Назва «Гародня» настолькі замацавался за нашым горадам, што стаў самым вядомым беларускамоўным нэймiнгам Гродна.

Чытайце таксама:

Дзе прызямліўся Хрыстос? Да дыскусіі пра Гародню і Горадню