🛰 Хабл: 35 гадоў у Космасе! 24 красавіка сваё 35-годдзе святкуе адзін з найвядомейшых касмічных тэлескопаў чалавецтва — Хабл. Ён быў адпраўлены ў космас у 1990 годзе і з таго часу пераўтварыў наша разуменне Сусвету. Менавіта дзякуючы яму мы ўбачылі туманнасць Арла, «слёзы часу», далёкія галактыкі і нараджэнне зорак. Тэлескоп атрымаў імя ў гонар амерыканскага астранома Эдвіна Хабла, які даказаў, што Сусвет пашыраецца. Гэта адкрыццё стала адной з падмурачных ідэй сучаснай астраноміі. Цікава, што Хабл працуе не толькі як «вока», але і як «машына часу»: святло ад некаторых аб’ектаў, якое ён фіксуе, ляцела да нас мільярды гадоў. Такім чынам, глядзючы праз яго, мы бачым мінулае. 🌠 А ці ведаеце вы, што ў нашых шыротах таксама можна адшукаць сляды вялікіх астраномаў мінулага? 🏰 Мікалай Капернік у Старым замку. Ці быў знакаміты астраном у Гродне?