Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🍻Не «ХарчФэст», а зноў Lidbeer: у Лідзе вяртаецца галоўны піўны фестываль краіны

🍻Не «ХарчФэст», а зноў Lidbeer: у Лідзе вяртаецца галоўны піўны фестываль краіны 🦁 Сёлета ў Лідзе зноў адбудзецца адзін з самых вядомых фестываляў краіны — Lidbeer. Свята прызначана на 13 верасня, у Дзень горада. Арганізатары ўжо абвясцілі старт продажу квіткоў: білет на гала-канцэрт каштуе 60 рублёў, VIP-катэгорыя — 195 рублёў. Для дзяцей да 12 гадоў або ростам да 140 см у суправаджэнні дарослых праход да сцэны будзе бясплатны. 🏰 Асноўная фестывальная зона застаецца бясплатнай для ўсіх наведвальнікаў, як і ўваход у Музей Лідскага бровара. Плануюцца забавы на розных пляцоўках, чыл-зоны, вялікі фудкорт, горад майстроў і канцэрт на галоўнай сцэне на Дажыначнай плошчы. Падрабязную праграму паабяцалі агучыць пазней. Lidbeer штогод прыцягвае дзясяткі тысяч гасцей і з’яўляецца адным з найбуйнейшых open-air фестываляў у Беларусі. У 2023 годзе фэст вярнуўся пасля трохгадовага перапынку і быў прымеркаваны да 700-годдзя Ліды. На сцэне тады выступіў сімфанічны аркестр Classic Energy з каве

🍻Не «ХарчФэст», а зноў Lidbeer: у Лідзе вяртаецца галоўны піўны фестываль краіны

🦁 Сёлета ў Лідзе зноў адбудзецца адзін з самых вядомых фестываляў краіны — Lidbeer. Свята прызначана на 13 верасня, у Дзень горада. Арганізатары ўжо абвясцілі старт продажу квіткоў: білет на гала-канцэрт каштуе 60 рублёў, VIP-катэгорыя — 195 рублёў. Для дзяцей да 12 гадоў або ростам да 140 см у суправаджэнні дарослых праход да сцэны будзе бясплатны.

🏰 Асноўная фестывальная зона застаецца бясплатнай для ўсіх наведвальнікаў, як і ўваход у Музей Лідскага бровара.

Плануюцца забавы на розных пляцоўках, чыл-зоны, вялікі фудкорт, горад майстроў і канцэрт на галоўнай сцэне на Дажыначнай плошчы. Падрабязную праграму паабяцалі агучыць пазней.

Lidbeer штогод прыцягвае дзясяткі тысяч гасцей і з’яўляецца адным з найбуйнейшых open-air фестываляў у Беларусі. У 2023 годзе фэст вярнуўся пасля трохгадовага перапынку і быў прымеркаваны да 700-годдзя Ліды. На сцэне тады выступіў сімфанічны аркестр Classic Energy з каверамі на Nirvana, Queen і Bon Jovi.

У 2024 годзе замест Lidbeer правялі «ХарчФэст», прысвечаны харчовай прамысловасці Гродзенскай вобласці. Галоўнай зоркай канцэрта стала Вольга Бузава, якая знаходзіцца пад санкцыямі за падтрымку расейскай агрэсіі.

Сёлета арганізатары зноў абяцаюць выступы зорак — хто стане хэдлайнерам, пакуль не паведамляецца.