Учора ў Вялікім тэатры прайшоў вечар беларускай культуры. На сцэне паказалі оперу «Сівая легенда», а да пачатку гледачам прапанавалі прыняць удзел у тэматычных майстар-класах. Віталі ўсіх артысты оперы і балета, якія выйшлі да публікі ў строях з нацыянальных спектакляў. Паказваем, якім быў тэматычны вечар на галоўнай тэатральнай пляцоўцы краіны. Традыцыйна Вялікі тэатр рыхтуе вечар беларускай культуры сумесна з Музеем старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У гэтым годзе пачатак тэматычнага вечара прызначылі на 18:00. Першы майстар-клас, у якім прымалі ўдзел госці вечара, — традыцыя завязвання слуцкіх паясоў. Калі здаецца, што ўсё так проста (маўляў, закруціў — і ўсё), дык не. Тут патрэбна амаль навуковая падрыхтоўка! А што наконт жаночай моды? Дзяўчат запрасілі прыняць удзел у майстар-класе по завязванні ўнікальнага галаўнога ўбору — наміткі. Рабілі яго, дарэчы, з ільну — незакручаны ўбор нагадвае доўгае палатно. А як пры
Адзенне, якое не выходзіць з моды. У Вялікім тэатры паказалі незвычайнае дэфіле
23 апреля 202523 апр 2025
1
2 мин