🪦 У Гродне зменіцца расклад грамадскага транспарту на Радаўніцу Гродзенскі гарадскі аператар пасажырскіх перавозак апублікаваў расклад руху грамадскага транспарту на Радаўніцу, якая сёлета прыпадае на 29 красавіка. Дадатковыя рэйсы будуць арганізаваны да двух найбуйнейшых гарадскіх могілак — «Аўльс» і «Сакрэт». З 25 па 29 красавіка павялічыцца колькасць рэйсаў аўтобуснага маршруту №13 «Аўтавакзал – Могілкі Аўльс». Акрамя таго, з 27 па 29 красавіка ў Гродне часова запусцяць тралейбусны маршрут №17 «Аўтавакзал – Гродна Азот». Ён будзе рухацца ад аўтавакзала праз праспект Касманаўтаў да прадпрыемства «Гродна Азот», а затым — у зваротным кірунку.
🪦 У Гродне зменіцца расклад грамадскага транспарту на Радаўніцу
21 апреля 202521 апр 2025
~1 мин