Адзін з тых механізатараў, каму даручана гэта адказная справа ў філіяле "Лакнэя", вопытны, добра вядомы нашым чытачам земляроб Аляксандр Нераненя. За больш чым 20 гадоў працы на трактары і камбайне яму неаднойчы даводзілася шчыраваць на ворыве, сяўбе, жніве, падрыхтоўцы глебы, касавіцы. У цэлым па раёне перад надыходам зімы неабходна будзе падняць 26 698 гектараў. Паводле інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, па стане на 31 кастрычніка ўзарана звыш 2200 гектараў. Паспяхова гэтыя работы вядуць аграрыі ААТ "Капыльскае" і "Праснакі". Працаўнікі філіяла "Лакнэя" таксама ўвагу пераключылі на ўзняцце зябліва, клін якога складае 1400 гектараў. На сярэдзіну бягучага тыдня план выкананы больш чым на 26 працэнтаў, што з’яўляецца лепшым паказчыкам у раёне. У гаспадарцы кіруюцца правілам заканчваць ворыва да наступлення халадоў. Тут разумеюць, што аддача ад позняга ўздыму зябліва намнога меншая, чым калі гэта будзе зроблена своечасова. – Сёння перад нашымі механіз
Аграрии Копыльщины проводят кампанию по поднятию зяби
1 ноября 20241 ноя 2024
1
2 мин