«Задушкі» такім тэрмінам традыцыйна нашыя людзі акрэсліваюць лістападаўскія каталіцкія святы, якія скіроўваюць думкі людзей да разважання над смерцю івечнасцю. Дзень усіх святых – каталіцкае свята, якое штогод адзначаецца 1 лістапада. Гэты дзень прысвечаны ўсім святым. Яго не варта блытаць з Днём памінання памерлых, які адзначаецца 2 лістапада і прысвечаны памінанню памерлых родных і блізкіх. Тое, што два святочныя дні ідуць адзін за адным, – не выпадковасць. Гэтымі святамі ў каталіцтве падкрэсліваюцца асаблівыя зносіны нябеснага і зямнога Касцёла – жывых і памерлых. Да лістападаўскіх святаў мы рыхтуемся не толькі духоўна. Не забудземся спачатку прыбраць магілы нашых родных і блізкіх, а таксама магілы побач, за якімі ўжо ніхто не даглядае. – Мая бабуля, Лілія Ляшнеўская, заўсёды паўтарала: «Як выглядаюць магілы нашых родных, так выглядае наша вера ў вечнае жыццё». Сапраўды, задбаная магіла, з жывым агнём і жывымі кветкамі з’яўляецца адлюстраваннем таго, у што мы верым. Людзі ў хрысціян