Зорка беларускай эстрады і мэтр поп-музыкі Аляксандр Саладаха 8 лістапада 2024 года даў канцэрт ў Жабінцы пад назвай “Мы живы!” Народны артыст вельмі стараўся разагрэць зал, бо на прарэджаных радах у зале Жабінкоўскага Дома культуры многія гледачы сядзелі ў куртках. Але нават ад гарачай энергетыкі “залатога голасу Беларусі” людзі не распрануліся. Інтыгуючая афіша з назвай “Мы живы!” не прыцягнула вялікай увагі да канцэрту 65-гадовага народнага артыста Беларусі. Жыхары Жабінкі і раёна паверылі на слова, што Саладуха жывы, і на канцэрт прыйшлі нямногія. Магчыма ў гэтым рэгіёне ў амаратараў музыкі іншыя куміры, альбо пашкадавалі 20 рублёў. Парваць зал 65-гадоваму спеваку аказалася няпростай задачай. Аншлагу не атрымалася – пустых месцаў ў зале было зашмат, улічваючы масштаб вядомасці гэтагага спевака. А акрамя Аляксандра Саладухі, прыехалі яго два сыны Антон і Аляксандр, аўтар, выканаўца сваіх песен Цімур Прахін і салісты групы “Элемент”. Ад сбораў на такіх канцэртах, як у Жабінцы, наўрад