Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Беларусі арганізавана правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе ў асенне-зімовы перыяд "За бяспеку разам". Капыльскія выратавальнікі робяць акцэнт на інфармаванне насельніцтва аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (АПА). Пры правядзенні чарговага рэйду супрацоўнікі Капыльскага РАНС сумесна з карэспандэнтам "СП" на тэрыторыі Бабаўнянскага сельсавета звярталі ўвагу на праверку супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Як падкрэслілі выратавальнікі, такія групы людзей знаходзяцца ў зоне асабліва павышанай рызыкі. – Мы хочам нагадаць, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за захаванне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў
"За безопасность вместе!": спасатели напоминают о правилах безопасности в осенне-зимний период
22 октября 202422 окт 2024
1
2 мин