Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 70 дзён. У 1702 годзе рускія войскі ўзялі крэпасць Нотэбург падчас Паўночнай вайны. У 1916 годзе адбылося паўстанне салдат, казакаў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. У 1944 годзе ўпершыню адчыніў свае дзверы Беларускі Дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 1918 год: Алесь Бажко, беларускі пісьменнік, перакладчык. 1958 год: Аляксандр Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец. Таксама сёння нарадзіліся венгерскі кампазітар Ферэнц Ліст, французскія актрысы Сара Бернар і Катрын Дэнёў і рускі пісьменнік і паэт Іван Бунін. 22 кастрычніка Праваслаўная царква шануе памяць аднаго з дванаццаці апосталаў – Якава Алфеева, які быў братам евангеліста і апостала Матфея. У народзе гэты дзень называлі Якаў Дрэвапілец – надыходзіў час нарыхтоўваць дровы, а таксама рубіць дрэвы ў лесе для будаўніцтва. Восеньскі перыяд, калі дрэвы "засынаюць", лічыўся найлепшым для нарыхтоўкі, таму што л