Найти в Дзене

О жизни на территории Блевчицкого сельсовета

У рамках названага праекта работнікі Ляшнянскага клуба-бібліятэкі (на здымку) правялі для пажылых людзей віншавальную акцыю на даму "Мы ў дом ваш прыйшлі з дабром". Трэба адзначыць, што супрацоўнікі ААТ "Капыльскае" і ААТ "Ціміразеўскі" таксама ўшаноўвалі падарункамі і віншавалі сваіх былых работнікаў з Днём пажылых людзей. Да Дня настаўніка ў Быстрыцкай сярэдняй школе адбылася святочная канцэртная праграма. Кожны вучань сваім выступленнем пажадаў педагогам шчасця, яркага сонейка, радасці і цяпла. На працягу ўсяго канцэрта гучалі словы падзякі настаўнікам за цеплыню сэрцаў, за іх мудрасць і цярпенне. Напярэдадні Дня маці аддзел нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Капыльскі раённы цэнтр культуры парадаваў жыхароў вёскі Лешня канцэртнай праграмай "Ты адна такая – любімая, родная!" з удзелам вакальнага ансамбля "Рабінушка" і баяніста Аляксандра Карповіча. Удзельнікі канцэрта на працягу ўсяго мерапрыемства дарылі добрыя словы і ўсмешкі. Гэта было вельмі прыгожае і незабыўнае свята,
Оглавление

"Жыцця залаты лістапад"

У рамках названага праекта работнікі Ляшнянскага клуба-бібліятэкі (на здымку) правялі для пажылых людзей віншавальную акцыю на даму "Мы ў дом ваш прыйшлі з дабром". Трэба адзначыць, што супрацоўнікі ААТ "Капыльскае" і ААТ "Ціміразеўскі" таксама ўшаноўвалі падарункамі і віншавалі сваіх былых работнікаў з Днём пажылых людзей.

Віншавалі настаўнікаў...

Да Дня настаўніка ў Быстрыцкай сярэдняй школе адбылася святочная канцэртная праграма. Кожны вучань сваім выступленнем пажадаў педагогам шчасця, яркага сонейка, радасці і цяпла. На працягу ўсяго канцэрта гучалі словы падзякі настаўнікам за цеплыню сэрцаў, за іх мудрасць і цярпенне.

...і матуль

Напярэдадні Дня маці аддзел нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Капыльскі раённы цэнтр культуры парадаваў жыхароў вёскі Лешня канцэртнай праграмай "Ты адна такая – любімая, родная!" з удзелам вакальнага ансамбля "Рабінушка" і баяніста Аляксандра Карповіча. Удзельнікі канцэрта на працягу ўсяго мерапрыемства дарылі добрыя словы і ўсмешкі. Гэта было вельмі прыгожае і незабыўнае свята, прысвечанае самым родным людзям на свеце – матулям.

"Паклон вам, маці дарагія"

Напярэдадні свята ў вёсцы Лешня адбыўся канцэрт. Увесь вечар панавала ўрачыстая атмасфера, гучалі песні і вершы. З віншавальнай прамовай выступіў старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Іван Максімавіч Пішчэўскі.

На аднаго жыхара стала больш

Дзень настаўніка падарыў аграгарадку Быстрыца новага жыхара. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці бацькі атрымалі ў сельвыканкаме.

О жизни на территории Блевчицкого сельсовета

    О жизни на территории Блевчицкого сельсовета
О жизни на территории Блевчицкого сельсовета