«Ісці ў жыццё спрадвечным следам можна толькі з мазалём і потам», – для Валерыя ВАСЮТЫ, работніка ВКУП «Саўгас Смаргонскі» гэта жыццёвае крэда. У яго працоўнай кніжцы першы запіс датуецца 1978 годам. 12-гадовага хлопчыка прынялі ў калгас імя Калініна паляводам. «Ні пасля ўрокаў, ні тым больш на канікулах дзеці не гулялі. Увесь час дапамагалі бацькам. Мае мама і тата працавалі на ферме, таму я і цялят даглядаць дапамагаў, і кароў даіць. Калі мяне паляводам аформілі, даверылі каня. Перавозіў з поля на ім сена, салому. За плугам хадзіў – калгасныя буракі акучваў», – успамінае мужчына. У 1985 годзе Валерый Пятровіч сеў за руль трактара і амаль дваццаць гадоў адшчыраваў механізатарам у мясцовай гаспадарцы. Потым моцна захварэў і вымушаны быў памяняць работу. Пайшоў працаваць слесарам па абслугоўванні даільнага абсталявання на ферму «Белевічы». Калі пабудавалі паблізу ад Асінаўшчызны новы малочнатаварны комплекс «Астранаўт», перайшоў туды працаваць. Часам садзіцца на міні-трактар МТЗ-320 і в