На V рэгіянальным конкурсе па вышыўцы "Чароўныя пяльцы", які адбыўся ў Барысаве, Дыпломам I ступені ў намінацыі "Лепшае аздабленне фрагмента сучаснага адзення з выразным нацыянальным характарам" узнагароджана народны майстар Беларусі, загадчык раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава. – На конкурсе быў прадстаўлены выраб у тэхніцы насціл, ці працяг, – удакладніла Таццяна Мікалаеўна. – Гэты від вышыўкі на Беларусі бытаваў вельмі абмежавана, толькі ў асобных рэгіёнах Міншчыны, у тым ліку на Капыльшчыне. Пагэтаму яго можна назваць унікальным. А прадставіць на конкурсе сваё, адметнае для мяне заўсёды ў прыярытэце. Бо гэта захаванне спадчыны. Трэба адзначыць, што ўдзелу ў творчых конкурсах заўсёды папярэднічае грунтоўная падрыхтоўка. Таму, канешне, спадзяешся на вынік. І тое, што работа знайшла водгук у сэрцах прадстаўнікоў журы і гледачоў, вельмі прыемна. Да таго ж перамога заўсёды надоўга зараджае станоўчымі эмоцыямі і настройвае на далейшую плённую творчую працу. На конкурсе "Чароўныя пял
В копилке мастеров Копыльшины очередная победа
8 октября 20248 окт 2024
1 мин