Найти тему

Режиссер народного театра "Копыльские потехи" удостоена нагрудного знака Министерства культуры

Рэжысёр народнага тэатра гульні і гумару "Капыльскія пацехі" Любоў Галубовіч удастоена нагруднага знака Міністэрства культуры "За ўклад у развіццё культуры Беларусі".

Высокую ўзнагароду Любові Пятроўне ўручыў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч падчас урачыстага мерапрыемства, што днямі прайшло ў Мінску.

– Я вельмі люблю сваю прафесію, аддаю ёй значную частку свайго жыцця, часта ахвяруючы асабістым у перавагу працы, – дзеліцца Любоў Пятроўна. – Наогул, упэўнена, што калі чалавек неабыякавы да сваёй справы, то ён заслугоўвае ўшанавання – у тым ліку на высокім узроўні. Шчыра кажучы, мы, творчыя людзі, любім увагу да нашай дзейнасці з боку іншых, таму ўзнагародзе, несумненна, вельмі рада. Пры гэтым думаю, што міністэрскі нагрудны знак атрымала не столькі як кіраўнік калектыву, а, у першую чаргу, як арганізатар шматлікіх значных раённых мерапрыемстваў.

Дарэчы, Любоў Пятроўна працуе ў галіне культуры каля 45 гадоў, амаль увесь гэты час прысвечаны Капыльшчыне. Так што яе асабісты ўклад у развіццё творчага патэнцыялу нашага рэгіёну пераацаніць цяжка.