Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 90 дзён. У 1323 годзе князь Гедымін заключыў мір з рыжскім архібіскупам і магістратам Рыгі: межы ВКЛ і Лівонскага ордэна абвяшчаліся адкрытымі для гандлю і перамяшчэння. У 1413 годзе была заключана Гарадзельская унія паміж Польшчай і ВКЛ. У 1930 годзе ў Гродне выйшаў з друку першы нумар грамадска-культурнага часопіса "Беларуская думка". 1828 год: Міхаіл Каяловіч, расійскі гісторык і грамадскі дзеяч беларускага паходжання. 1948 год: Сямён Дамарад, беларускі мастак-манументаліст. Таксама сёння нарадзіўся ідэолаг і адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху Індыі Махатма Гандзі. У гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святых Трафіма, Зосіма і Савація. У народзе яны лічыліся заступнікамі пчол. Калі цёплае надвор'е захоўвалася да гэтай пары, вуллі прыбіралі на Савація (праз 8 дзён, 10 кастрычніка). Увесь гэты тыдзень збіралі мёд. Потым вуллі састаўлялі ў пчальнік і рыхтавалі іх да
