«Калі побач ёсць чалавек, які дзеліць тваё гора і радасць напалову, жыццё больш усміхаецца», – гэтыя словы належаць сусветна вядомай балерыне Маі Плісецкай. Гэту думку пацвярджае Таццяна АЎСЯНКІНА. Пра сваё жыццё жанчына расказвае, часта ўжываючы займеннік «мы», маючы на ўвазе мужа. Родам Таццяна Віктараўна з вёскі Асаны, што паблізу Крэва. Яе нарачоны Ілья – з суседняй Поўтараўшчыны. Абое выхоўваліся ў вялікіх працавітых сем’ях, дзе панавала любоў да Бога і бліжняга. «Муж старэйшы за мяне на восем гадоў. Ён першы на мяне звярнуў увагу, – кажа суразмоўца. – Мне было дваццаць, калі мы пачалі сябраваць. Кожную нядзелю паасобку прыходзілі ў Крэўскую царкву, а дадому ішлі разам. Я тады працавала ў калгасе «Кастрычніцкі», а Ілья – у суседнім, «Герой працы». Бачыліся толькі ў нядзелю. Я і не заўважыла, як стала чакаць тых нядзель. І Ілья таксама. Неўзабаве вырашылі пажаніцца». Памяць вяртае юбілярку ў 1965 год, у прыгожы месяц май, калі маладыя людзі ў сельсавеце распісаліся, а ў чэрвені, на