Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 91 дзень. У 1921 годзе адкрылася Беларуская драматычная студыя. 1612 год: Ян Антоні Храпавіцкі, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. 1881 год: Міхаіл Станюта, беларускі мастак. 1937 год: Іван Вашкевіч, беларускі акцёр, тэатральны дзеяч. 1937 год: Андрэй Мдзівані, беларускі кампазітар. Таксама сёння нарадзіліся расійскія паэт Леў Гумілёў і акцёр Алег Яфрэмаў У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святой Арыадны. У народзе гэты дзень ведаюць як Арына Жураўліны лёт. Калі ж птушкі спазняюцца і не адлятаюць да гэтага дня, значыць, маразоў не будзе да самага лістапада. У гэты дзень збіралі і нарыхтоўвалі плады шыпшыны. Іх можна сушыць і потым рабіць карысны адвар, а можна зварыць з іх варэнне – трэба толькі добра пачысціць шыпшыну знутры. Сухую шыпшыну варта захоўваць у палатняных мяхах ці ў шкляных банках. Шыпшына – добры лек ад прастуды, а таксама ад захворванняў страўніка. Назі