Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 95 дзён. У 1605 годзе войскі Рэчы Паспалітай у Кірхгольмскай бітве разбілі шведскую армію. У 1944 годзе пачаліся Маанзундская дэсантная аперацыя савецкіх войск і Белградская аперацыя савецкіх, балгарскіх і югаслаўскіх войск. У 1977 годзе пачала працаваць Чарнобыльская АЭС. 1533 год: Стэфан Баторый, кароль польскі і вялікі князь літоўскі 1903 год: Вера Харужая, дзеячка КПЗБ. 1906 год: Ірына Ждановіч, беларуская артыстка. 1909 год: Лукаш Калюга, беларускі пісьменнік. 1947 год: Уладзімір Міхнюк, беларускі гісторык. Таксама сёння нарадзіліся італьянскі футбаліст Франчэска Тоці і канадская спявачка Аўрыл Лавін. Сёння Праваслаўная царква святкуе Узвіжанне. Гэта свята ў памяць аб пакутах Хрыста на крыжы дзеля выратавання роду чалавечага. Гэты дзень праводзяць у малітвах і посце. Свята называецца Узвіжанне таму, што падчас яго крыж уздымаецца (здвіжаецца) над натоўпам вернікаў. Лічылася, што ў гэ