Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 99 дзён. У 1771 годзе расійскае войска на чале з Аляксандрам Суворавым перамагло войска канфедэратаў пад камандаваннем Міхаіла-Клеафаса Агінскага ў бітве пры Сталовічах. У 1793 годзе скончыўся апошні сейм Рэчы Паспалітай — Гродзенскі. У 1916 годзе ў Вільні скончыліся першыя беларускія настаўніцкія курсы. 1918 год: Аркадзь Маўзон, беларускі драматург. 1924 год: Артур Вольскі, беларускі пісьменнік. Таксама сёння нарадзіўся рымскі імператар Актавіян і аўстрыйская кінаактрыса Ромі Шнайдэр. Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць епіскапаў Пятра і Паўла, якія жылі ў Нікеі ў ІХ веке і пакутвалі за хрысціянскую веру. У народзе Пятра і Паўла называлі Рабіннікі. Надыйшла пара нарыхтоўваць рабіну – збіралі ягады асцярожна, веткі не ламалі, колькі ягад пакідалі на дрэве для птушак. Ягады рабіны здаўна лічыліся ў народзе абярэгам. З іх рабілі пацеркі, веткамі ўпрыгожвалі хату, саджалі рабіну на падво