Найти в Дзене

А что у нас в календаре? 9 сентября

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 113 дзён.
Оглавление

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 113 дзён.

Гістарычныя падзеі 9 верасня

У 1918 годзе ў Мінску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы, адным з першых настаўнікаў на іх быў Язэп Лёсік.

У 1944 годзе была заключана дамова паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення пра абмен насельніцтвам.

У 1992 годзе ў Мінску адкрылася прадстаўніцтва ААН.

Хто нарадзіўся 9 верасня

1924 год: Анатоль Гурыновіч, беларускі дзяржаўны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік, філосаф Леў Талстой і брытанскі акцёр Х'ю Грант.

9 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святога Пімена і пакутніцы Анфісы, якую ў народзе называюць Анфіса-Рабінніца.

У гэты дзень галінкі рабіны вешалі над дзвярамі ці пад столлю, каб уберагчы дом ад нячысцікаў. Маладыя дзяўчыны рабілі з ягад рабіны пацеркі, якія таксама лічыліся абярэгам.

Па рабіне таксама вызначалі надвор'е на восень і зіму: калі ягад многа, значыць, будуць маразы.

Ягады рабіны горкія, але вельмі карысныя: іх сушылі і дадавалі ў стравы ўзімку або варылі з іх напоі.

А что у нас в календаре? 9 сентября

    А что у нас в календаре? 9 сентября
А что у нас в календаре? 9 сентября