Найти в Дзене

А что у нас в календаре? 11 сентября

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пяцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 111 дзён.
Оглавление

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пяцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 111 дзён.

Гістарычныя падзеі 11 верасня

У 1938 годзе быў адкрыты для наведвальнікаў Дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку.

У 1992 годзе адбылося адкрыццё Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Хто нарадзіўся 11 верасня

1855 год: Еўдакім Раманаў, беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг.

1890 год: Мікалай Шатэрнік, беларускі мовазнавец, краязнавец і педагог.

Таксама сёння нарадзіліся савецкі дзяржаўны дзеяч Фелікс Дзяржынскі, савецкі касманаўт Герман Цітоў і савецкі і расійскі спявак, Народны артыст СССР Іосіф Кабзон.

11 верасня ў народным календары

У гэты дзень адбылося адсячэнне галавы Іаана Прадцечы. 11 верасня ў народзе нацываюць Іван Галавасек ці Іван Калінавік. На Іаана прынята было пасціць і забаранялася есці круглыя плады, таму што Ірадыяда, нібыта з яблыкам, гуляла з адсечанай галавой Хрысціцеля, якую паднеслі на талерцы. Нельга таксама было нешта рэзаць – хлеб ламалі рукамі.

Калінавік гэты дзень называецца таму, што збіралі саспелыя ягады каліны і рабілі з іх кісель, дадавалі ў пірагі і кашы.

Пачынаецца бабіна лета – крыху цяплее, радзей ідуць восеньскія дажджы. Ёсць меркаванне, што "бабіным" гэты перыяд называецца таму, што ў гаспадарцы пачыналіся жаночыя справы: трэба было сабраць садавіну і агародніну, высушыць ды спрасці лён і каноплі.

У гэты час, які доўжыўся звычайна два-тры тыдні, пакуль прыгожа і сонечна, імкнуліся справіць вяселлі.

А что у нас в календаре? 11 сентября

    А что у нас в календаре? 11 сентября
А что у нас в календаре? 11 сентября