Смаргонскія артысты так развесялілі воранаўскую публіку, што журы ім прысудзіла Дыплом І ступені. VIII адкрыты абласны фестываль гульні «Карнавал весялосці» і гастрафэст «Воранаўскі дранік» – такой выдалася мінулая субота для жыхароў і гасцей Воранава.
Сюды з’ехаліся лепшыя майстры гульнёвага жанру з усёй вобласці (16 калектываў), каб павесяліць удзельнікаў свята. Смаргоншчыну прадстаўляў народны тэатр гульні «Завадатар» у складзе Вольгі Крывянковай, Людмілы Барахоўскай, Наталлі Чудакоўскай, Святланы Койра, Вікторыі Гневышавай і Наталлі Юркевіч.
«Воранаўскай публіцы мы прадставілі 20-хвілінную гульнёвую праграму «Смаргонскія дзяўчаты прымчаліся ў сваты», - расказвае Вольга Крывянкова, кіраўнік калектыву. – У аснову сцэнарыя ляглі вершы Мар’яна Дуксы, якія захоўваліся ў нашым архіве, і мая ўласная творчасць. Падчас выступлення гледачоў мы не толькі павесялілі гледачоў, але і пазнаёмілі іх з гісторыяй Смаргоні».
Галіна АНТОНАВА
Фота з архіва раённага Цэнтра культуры