На парадку дня - раённыя "Дажынкі" У аг. Цімкавічы ідзе падрыхтоўка да раённых "Дажынак". Ажыццяўляюцца работы па добраўпарадкаванні населенага пункта: афарбоўка агароджаў, абкошванне і ўборка тэрыторыі. Напярэдадні свята быў ажыццёўлены рамонт у Цімкавіцкім сельскім доме культуры. Новыя аб’екты На стадыёне ў аг. Цімкавічы ўсталявалі сетку на футбольныя вароты, валейбольную сетку, баскетбольныя кольцы. Таксама былі ўсталяваны дзіцячая і варкаўт пляцоўкі. Ушанаванне юбіляраў У рамках праекта "Душы не хочацца спакою!" у Вялікараёўскай сельскай бібліятэцы-клубе сумесна з ветэранскай арганізацыяй філіяла ААТ "Крыніца" "Вялікая Раёўка" была праведзена душэўная, цёплая сустрэча з вакальным ансамблем "З песняй па жыцці" пад кіраўніцтвам Юрыя Раманавіча Эверта. Удзельнікі ансамбля дарылі свае песні, Юрый Рамановіч чытаў вершы пра вёску Вялікая Раёўка, а ўдзельнікі праекта дарылі свае гарачыя апладысменты. Падчас канцэрта Валянціну Віктараўну Маргун павіншавалі з 80-годдзем (на здымку). Рамонт
Рассказываем о жизни на территории Тимковичского сельсовета
21 сентября 202421 сен 2024
2
1 мин