МЫ адзіны! Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства, прайшла ў Слабадакучынскай СШ (на здымку). Калектыў школы са святам павіншавалі дырэктар Валянціна Кандыбовіч і дэпутат раённага Савета дэпутатаў, намеснік старшыні РА ГА "Беларускі саюз афіцэраў" Барыс Дзенісюк. Гэты дзень нагадвае беларускаму народу як важны сёння мір, згода і любоў да Радзімы. П’янства: выхад ёсць! Барацьба з п’янствам зноў стала тэмай нумар адзін на выязным сумесным пасяджэнні савета ГПАП і камісіі па барацьбе з п’янствам ААТ "Старыца-Агра". Разгледжана шэсць грамадзян, якія парушаюць працоўную або грамадскую дысцыпліну, маюць прагулы. З імі праведзены прафілактычныя гутаркі, дадзены рэкамендацыі па выключэнні парушэнняў працоўнай дысцыпліны, а таксама па недапушчэнні вядзення асацыяльнага ладу жыцця. У дыялогу з насельніцтвам У сувязі з пажаранебяспечнай сітуацыяй актывам сельвыканкама праводзяцца сустрэчы з насельніцтвам сельсавета. З вяскоўцамі абмяркоўваюцца пытанні асцярожнага абыходжання з агн
Что нового в Слобода-Кучинском сельсовете? Рассказываем
21 сентября 202421 сен 2024
1
1 мин