І прагучалі жарты! Нязвыклыя спевы чуліся на Алеі пісьменнікаў у райцэнтра. Інтэрактыўныя пляцоўкі запрашалі да сябе кожнага, хто хоць на хвіліну спыніўся каля выставы. А хутка прайсці не атрымлівалася: у адным месцы заклікалі на караоке, побач размясцілася палатка-кафэтэрый, дзе гасцей чакалі прысмакі і прыгожая афіцыянтка – пераапрануты мужчына, які вельмі добра ўжыўся ў ролю. На адной такой пляцоўцы "злавілі" і карэспандэнта – прыйшлося праверыць сваё веданне загадак, майстэрства рыбалкі і пераправы па купінах, а таксама спартыўную падрыхоўку са скакалкай і хулахупам. І прыпеўку пад гармонік праспяваць, як жа без гэтага! А ўсё адбылося ў рамках аздараўленчага санаторыя-прафілакторыя "Дубінскія фанабэры" з Валожынскага раёна. Цікава, з якой жа мэтай яны да нас завіталі? А ўсё проста – сёлета Дзень горада аб’яднаны з абласным фестывалем гульні і гумару "Капыльскія пацехі". Ужо ў восьмы раз майстры гумару з Міншчыны сустракаюцца на капыльскай зямлі. Па традыцыі, у фестывалі ўдзельнічаю
Рассказываем, как прошел областной фестиваль "Капыльскія пацехі"
31 августа 202431 авг 2024
3 мин