Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сорак трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 123 дні. У 1481 годзе ў Вільні за змову супраць вялікага князя Казіміра пакараны смерцю князь Іван Гальшанскі і князь Міхаіл Алелькавіч. У 1704 годзе ў Нарве заключана пагадненне паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай пра ўдзел апошняй у Паўночнай вайне. 1866 год: Канстанцін Скірмунт, палітычны дзеяч Беларусі, Расійскай імперыі і Польшчы. 1954 год: Аляксандр Лукашэнка, 1-ы прэзідэнт Беларусі. Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійская паэтэса Мэры Шэлі і рускі мастак Ісаак Левітан. Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога пакутніка Мірона. Мірон-ветрагон абрывае лісце з дрэў, казалі ў народзе. Таксама ўспамінаюць Аліпія-іканапісца. Яго празвалі Ліпіем – па сугуччу і таму, што ён пісаў абразы на ліпавых дошках. У гэты дзень дапамагалі ўдовам, працавалі на талаке ў дамах, дзе няма гаспадара. Назіралі за надвор'ем: калі пахмурна або сонца ў хмару садзіцца, ненасце будзе яшчэ доўга, а калі над