Прысутнічала на раённай настаўніцкай канферэнцыі, назірала за тым, як прымалі ў сваю сям’ю маладых настаўнікаў, віншавалі іх з пачаткам працоўнай дзейнасці. І праз нашу раёнку хачу сказаць сваё слова з такой нагоды. Мае юныя настаўнікі, гляджу на вас, такіх прыгожых, такіх маладых-маладых, міжволі ўспамінаю сябе ў такім узросце, трошкі зайздрошчу вам і ганаруся вамі. Вы абралі для сябе такую прафесію! Прафесію настаўніка! Яна ж, як кажуць, кругласутачная (я б сказала – пажыццёвая). Лічыцца, па словах паэта, "главной на земле". Магчыма, так яно і ёсць. Дакладней – так яно павінна быць. Жыццё ж, ваша праца вельмі хутка пакажуць вам, як яно на самой справе адбываецца. Жадаю вам, каб вы пасябравалі са сваёй прафесіяй, не расчараваліся ў ёй. Знайшлі сябе ў ёй, раскрылі ўвесь свой талент, дадзены вам Богам. Паверце мне, настаўніку з больш чым паўвекавым вопытам, што ваш дыплом – гэта толькі пропуск у краіну ведаў, права на працу. А далей усё залежыць ад вас, ад вашай самаадукацыі. Чытайце. С
Обращение к молодым коллегам: подружитесь со своей профессией
29 августа 202429 авг 2024
2 мин