Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 130 дзён. У 1561 годзе Мікалай Радзівіл Чорны ўвайшоў у Рыгу, якая пераходзіла пад уладу ВКЛ. У 1653 годзе Крычаў атрымаў магдэбургскае права і герб. У 1939 годзе ў Маскве быў падпісаны Пакт Молатава-Рыбентропа. 1917 год: Пімен Панчанка, беларускі паэт. 1938 год: Мікола Сташкевіч, беларускі гісторык. Таксама ў гэты дзень нарадзіліся кароль Францыі Людовік XVI і рускі пісьменнік Аляксандр Грын. У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога пакутніка Лаўрына (Лаўрэнція). Лічыцца, што гэты святы дапамагае вылечыць хваробы вачэй – пры жыцці Лаўрын даваў зрок людзям, якія нарадзіліся сляпымі. Ураджай ужо сабраны – час рабіць са збожжа муку. "На Лаўрына спяшай да млына", - казалі ў народзе. Таксама па гэтым дні вызначалі, якое надвор'е будзе ўвосень і ўзімку. Калі вецер не гоніць па вадзе хвалі, то і восень будзе бязветраная, а зіма – без завей. Калі ж ідзе дождж, або наадварот сонца