Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 131 дзень. У 1864 годзе была падпісана 1-я Жэнеўская канвенцыя і створана таварыства Чырвонага крыжа. У 1991 годзе пасля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР прэзідэнт краіны Міхаіл Гарбачоў, часова адхілены ад улады, вярнуўся ў Маскву, а змоўшчыкі былі арыштаваны. 1861 год: Ігнат Буйніцкі, беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра. 1898 год: Генрык Лаўмянскі, польскі гісторык, даследчык ВКЛ. 1907 год: Андрэй Кіжаватаў, удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці, Герой Савецкага Саюза. Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі кампазітар Клод Дэбюсі, амерыканскі пісьменнік-фантаст Рэй Брэдберы і савецкі пісьменнік-казачнік Сяргей Казлоў, найбольш вядомы як стваральнік казкі "Ёжик в тумане". Сёння вернікі моляцца апосталу і евангелісту Матфею. У народзе яго таксама называлі Мацвей або Мацей Непагодлівы. З гэтага часу цёплыя летнія дажджы з н