Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 134 дні. У 1587 годзе Жыгімонт III Ваза быў абвешчаны вялікім князем літоўскім і каралём польскім. У 1991 годзе адбылася спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: Міхаіл Гарбачоў быў адхілены ад улады і было ўведзена надзвычайнае становішча. 1912 год: Барыс Мікуліч, беларускі пісьменнік. 1946 год: Віктар Гардзей, беларускі паэт. Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французская мадэльер Како Шанэль і 42-і прэзідэнт ЗША Біл Клінтан. Сёння адзначаецца другі Спас – Яблычны. Нашы продкі верылі, што ў гэты дзень Гасподзь надзяляе душы памерлых дзяцей райскімі яблакамі, таму жанчынам, у якіх здарылася такое гора, да Спаса забаранялася есці яблыкі новага ўраджаю. Раніцай 19 жніўня яны асвячалі яблыкі ў царкве і пакідалі іх на магілках памерлых дзяцей. Увогуле ў гэты дзень існуе традыцыя дзяліцца з памерлымі пладамі новага ўраджаю, каб выказаць ім падзяку за іх падтрымку. Пірагі на Яблычны Спас пяклі з пос