Творчасць ткачых Капыльшчыны самага рознага часу прадстаўлена на выставе "Посцілкі+", што праходзіць у межах праекта "Традыцыі і сучаснасць" у Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці. Аснову выстаўкі склалі посцілкі 1950-1970-х гг. з калекцыі Капыльскага раённага Цэнтра ткацтва, Вілейскага краязнаўчага музея, фондаў народнага калектыву "Майстры Ігуменшчыны" Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і адпачынку. Акрамя гэтага наведвальнікі маюць добрую магчымасць убачыць посцілкі сучаснага народнага майстра Рэспублікі Беларусь і загадчыцы раённага цэнтра ткацтва Таццяны Волкавай, вытканыя ўжо ў 2000-х гг. Пагадзіцеся, тканыя посцілкі – невычэрпная крыніца натхнення, унікальная культурная з’ява, што працягвае сваё жыццё і застаецца яркім элементам культурнай скарбонкі Капыльскага раёна, і ўсёй краіны ўвогуле. Дарэчы, тканыя вырабы старога ўзору прадстаўлены з вёсак Варонаўшчына, Цімкавічы, Руднікі, Браткава, Вялікая Раёўка, Лешня, Вуглы, Блеўчыцы, Лоцвіны, Кель. – Посцілкі можна разглядац
Работы мастериц Копыльщины разных времен представлены на выставке "Посцілкі+"
13 августа 202413 авг 2024
2
2 мин