У капылян з’явілася магчымаць пабачыць на свае вочы шэдэўры рэканструкцыі баявых касцюмаў XII – XVII стагоддзяў. Экспазіцыя "Сярэднявечная зброя продкаў" заняла пачэснае месца ў выставачнай зале Капыльскага раённага краязнаўчага музея. Экспанаты – частка вялікай калекцыі гісторыка Юрыя Усціновіча: адзінкі калекцыі займаюць залы археалагічнага музея "Верхні горад" у Мінску, вандруюць па краіне, выстаўляюцца на рэканструкцыях гістарычных падзей. На адкрыцці выставы і знаёмстве з майстрам у музеі прысутнічалі выхаванцы аздараўленчых лагераў працы і адпачынку "Рытм" і "Вясёлка" СШ № 3 г. Капыля. Юныя гісторыкі з цікавасцю заходзілі ў залу, дзе іх чакалі рабочыя інструменты кавалёў, латныя наплечнікі, понажы, наручы і пальчаткі, шлемы і касцюмы ваяроў Сярэднявечча. Холад ляза мяча можна было адчуць сваімі рукамі: прадстаўлены экспанаты, да якіх можна дакранацца, а калі цікава – і апрануць. Сам Юрый адзначаў, што калекцыя, якую ён пачаў збіраць з 1993 года, – гэта больш стылізацыя, а не рэка
В Копыльском краеведческом музее состоялось открытие выставки "Сярэднявечная зброя продкаў"
13 августа 202413 авг 2024
1
3 мин