Пакуль увесь свет сачыў за Алімпійскімі гульнямі ў Парыжы, на палях Капыльшчыны таксама ішлі сапраўдныя спаборніцтвы – уборка збожжавых і зернебабовых не спынялася ні на хвіліну. У нас свае чэмпіёны – хуткасць працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў толькі здзіўляе: праз кожныя тры дні з’яўляюцца навіны пра новую тысячу тон намалочанага ці звезенага зерня. Таму жнівень ужо распачаў марафон "Дажынак". Першымі іх прыймала УП "ПІК-Лясное". Лясноўскі дом культуры і вольнага часу прымаў гасцей свята. На кожным кроку – тэматычныя фотазоны з лаўкамі і сталом з самаварам, батуты і гульні для самых малодшых, лялечны "вусаты гаспадар", які чакаў хлебаробаў каля актавай залы, вырабы працаўнікоў Капыльскага раёна з дрэва і бісеру, вазы, упрыгожаныя каляровымі ніткамі. Гаспадары вынеслі ў кошыках і ўраджай са свайго агарода. Людзі займаюць месцы ў актавай зале – з хвіліны на хвіліну пачнецца ўрачыстае святкаванне. Вольных месцаў засталося няшмат, нягледзячы на тое, што частка працаўнікоў усё яшчэ занята
В УП "ПИК-Лесное" состоялись дожинки - главный праздник хлеборобов
13 августа 202413 авг 2024
2
3 мин