Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць шостым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 140 дзён. У 1920 годзе падчас Польска-савецкай вайны пачалася Варшаўская бітва. 1913 год: Анатоль Багатыроў, беларускі кампазітар. 1950 год: Ларыса Фінкельштэйн, беларускі мастацтвазнаўца, арт-крытык. 1959 год: Яўген Колчаў, беларускі скульптар і фатограф. Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі і амерыканскі кінарэжысёр Альфрэд Хічкок, дзеяч германскага і міжнароднага руху працоўных Карл Лібкнехт і былы кіраўнік Кубы Фідэль Кастра. Еўдакімавы запускі — апошні дзень перад двухтыднёвым Успенскім пастом, або Спасаўкай. Пост на Спас не галодны, бо на стале поўна ўсялякай агародніны, ягад і хлеба. У гэты дзень збіралі спелую рэпу і варылі з яе кашу, рабілі квас, парылі, вялілі і папросту ўжывалі сырой. 13 жніўня ў народзе таксама называлі Уліта Барана, бо трэба было загаварыць барану, каб не зламалася падчас ворыва. Прыгаворвалі: "Конь з месца не кранецца, пакуль мужык над бараной не сагнец