«Гасцявы домік» – так называе гаспадыня Ірына ДРАНКОВІЧ прыгожую вясковую хату ў вёсцы Сялец. Лёс гэтай будыніны мог быць зусім іншым, каб не добрае сэрца Ірыны Станіславаўны. – Сялец – гэта малая радзіма майго мужа Васіля і мая любімая вёска. Да яе прыкіпелі душой, – кажа Ірына Дранковіч. – З мужам мы разам ужо 40 гадоў, маем кватэру ў Смаргоні, але Сялец нас цягне з неверагоднай сілай. У бацькоўскім доме зрабілі добры рамонт, ёсць усе выгоды. Непадалёку ад нашай хаты стаяў дом. Былыя гаспадары памерлі, дом прадалі. Новая гаспадыня захварэла і не мела магчымасці яго рамантаваць. Дом літаральна на вачах развальваўся, і я баялася, што яго напаткае такі ж лёс, як і многіх вясковых хат: знясуць і забудуць, дзе стаяў. Пяць гадоў таму, калі даведалася, што дом прадаецца, адразу дала задатак прадаўцу, нават мужу пра гэта не сказала. Безумоўна, купленая хата патрабавала матэрыяльных і фізічных укладанняў. Муж у Ірыны Станіславаўны – майстар на ўсе рукі. З азартам і фантазіяй новыя гаспадары