Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 144 дні. У 1798 годзе была заснаваная Мінская дыяцэзія. У 1944 годзе быў заснаваны Мінскі аўтамабільны завод. 1850 год: Рудольф Абіхт, нямецкі славіст, даследчык і папулярызатар беларускай культуры ў Германіі. 1890 год: Максім Бурсевіч, педагог, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі. 1936 год: Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменнік. Таксама ў гэты дзень нарадзіліся фінская шведскамоўная пісьменніца і мастачка Тувэ Янсан і амерыканская спявачка, актрыса Уітні Х'юстан. У гэты дзень у народзе ўшаноўвалі святога вялікапакутніка Панцеляймона і блажэннага Мікалая. Лічылася, што Панцеляймон дапамагае пазбавіцца ад галаўнога болю. Яго таксама называлі Зажніўным, і ў гэты дзень працягваўся збор лекавых траў, а яшчэ – Палій, бо падчас навальніцы можа спаліць маланкай. Таму забаранялася 9 жніўня везці з поля жыта. Мікола Качанскі, або Капуснік, спрыяў добраму ўраджаю гэ