Праца карэспандэнта вельмі разнастайная, а для практыканта – яшчэ і цікавая. Так, у гэтым годзе мне ўпершыню давялося акунуцца ў атмасферу святкавання Дня вёскі ў аг. Мажа. Разам са словамі віншаванняў пачула пра сем’і, якія спраўлялі юбілей шлюбу. Прагучала прозвішча Сянькевіч. Як стала вядома пазней, 60 гадоў сумеснага жыцця жыхары аграгарадка адзначылі ў мінулым годзе – брыльянтавае вяселле. Мяне гэта зацікавіла, асабліва параўноўваючы з "трэндамі" XXI стагоддзя, калі людзі то сыходзяцца, то разыходзяцца, то не рэгістрыруюць шлюб або ўвогуле бачаць стварэнне новай сям’і бессэнсоўным заняткам і кажуць, што яны "чайлдфры" – адмаўляюцца ад нараджэння дзяцей. Захацелася высветліць, у чым сакрэт шчаслівай сям’і? Анатоль і Яніна Сянькевіч чакалі мяне ў сваім доме ў аг. Мажа. Нягледзячы на ўзрост – ім ужо за 80 гадоў – падвор’е акуратнае, адведзена месца для гаспадаркі. Пакуль мы знаёміліся, Яніна Вітольдаўна адшукала ў альбоме фотаздымак з вяселля. Люблю праглядаць такія "захаваныя момант
"Бриллиантовые" юбиляры из аг. Мажа рассказали о секрете семейного счастья
8 августа 20248 авг 2024
3
3 мин